20 лютага 2026 года ў рамках тыдня беларускай мовы выкладчык Анташэўская Таццяна Мікалаеўна правяла адкрытае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму Дню роднай мовы. З самага ранку навучэнцы і выкладчыкі ўдзельнічалі ў акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску".
Цікава і займальна прайшло мерапрыемства за круглым сталом "Матуліна мова - родная мова", якое дало магчымасць усім пагаварыць па- беларуску. У каледжы адчуваўся святочны і радасны настрой.











































































































































































































