Штогод у першую нядзелю верасня адзначецца Дзень беларускага пісьменства. Канцэпцыя свята прадугледжвае сувязь беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. У 2019 годзе сталіцай свята стаў горад Слонім Гродзенскай вобласці – адзін з самых старажытных на беларускіх землях. У дні свята на цэнтральнай плошчы Слоніма ўрачыста адкрыўся помнік легендарнаму Льву Сапегу – дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу, дыпламату і палітычнаму мысліцелю, аднаму са стваральнікаў Статута Вялікага Княства Літоўскага.
6 верасня ў чытальнай зале ліцэя выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Казловай Інай Рыгораўнай у рамках тыдня, прысвечанага Дню беларускага пісьменства, была падрыхтавана гульня-падарожжа «Скарбы роднага краю». Праведзенае мерапрыемства спрыяла фарміраванню грамадзянска-патрыятычных і духоўна-маральных якасцей навучэнцаў, папулярызацыі гісторыка-культурнай, духоўнай спадчыны народа, пачуцця гонару за Радзіму, павагі і любові да роднай мовы.