Першы ўрок у Дзень ведаў у 2018/2019 навучальным годзе прайшоў у ліцэі пад назвай «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца» і быў прысвечаны Году малой радзімы. Пачаў першы ўрок намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Усцюгаў Дзьмітрый Віктаравіч, які павіншаваў навучэнцаў першага курса з пачаткам навучальнага года. Выкладчыкі Казлова Іна Рыгораўна, Белякова Алена Аляксееўна, Бярнадская Наталья Пятроўна паглыбілі веды моладзі пра мінулае і сучаснае Беларусі, пра гісторыка-культурную спадчыну нашай малой радзімы - Гомель, што паспрыяла фарміраванню ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры роднага краю, пачуцця дачынення да яго мінулага і сучаснасці, разумення адказнасці за будучыню сваей краіны.