31 ліпеня 2025 выхавальнік Прахарэнка Д.П. правеў для навучэнцаў, якiя пражываюць у iнтэрнаце, "Літаратурную гасцёўню" на тэму "Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток i аснова!" (пра творчасць беларускіх пісьменнікаў i паэтаў, пра iх лёс). Удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі такіх класікаў беларускай літаратуры, як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Цётка, Міхась Чарот, Пятрусь Броўка, Максім Танк і іншых. Таксама падчас пасяджэння "Літаратурнай гасцёўні" прагучалі вершы беларускіх аўтараў як мінулага, так і сучаснасці, песнi на словы Якуба Коласа i Янкi Купалы. Навучэнцы з цiкавасцю праглядзелi выставу литаратуры "Нашчадкам слова застанецца", адказалi на пытаннi вiктарыны, чыталi на беларускай мове вершы "Явар i калiна", "Роднае слова" Я. Купалы, "Плакала лета, зямлю пакiдаючы", "Памiж пяскоў Егiпецкай зямлi" М. Багдановіча.